Чыноўнікі пакажуць у Лідзе чацвёртае вымярэнне спорту
Жыхары Ліды чакаюць з'яўлення ў горадзе першага 3D-кінатэатра. Пасля поспеху сталічнага кінатэатра "Кіеў" гарадскія ўлады заявілі пра магчымасць узвядзення аналагічнага аб'екта ў рамках падрыхтоўкі да рэспубліканскага свята "Дажынкі". Аднак, як стала вядома парталу TUT.BY, у спісе святочных новабудоўляў 3D-кінатэатр не значыцца. Затое ёсць лёдавы палац, амфітэатр, лыжаролерная траса, а таксама спартовы комплекс для гульнявых відаў спорту. Такім чынам, замест кінематаграфічнага 3D жыхары Ліды атрымаюць спартовае 4D.