У Лідзе адбыўся стыхійны мітынг пратэсту

У райцэнтры Ліда на Гарадзеншчыне сабрана ўжо каля двух тысяч подпісаў пад патрабаваньнем да ўладаў адмяніць рашэньне аб будаўніцтве заводу са шкоднай вытворчасьцю. Свой пратэст людзі выказалі і на стыхійным мітынгу, які адбыўся ўчора.

Праглядаў [106]  |  Чытаць далей...      


 Ад Лідзкіх муроў

Літаратурны альманах "Ад Лідзкіх муроў", які быў закрыты з-за недахопу сродкаў на яго выданьне, аднаўляецца

Праглядаў [157]  |  Чытаць далей...      


 Алеся Кіркевіча аштрафавалі на 1 мільён 225 тысячаў рублёў

24 сакавіка ў судзе Ленінскага раёна Гародні разгледзелі справу намесніка старшыні Маладога Фронту Алеся Кіркевіча за распаўсюд газеты “Хрысціянская абарона”.

Суддзя Ксенія Стасюкевіч вынесла штраф у памеры 1 мільён 225 тысяч паводле Кодэксу РБ аб адміністрацыйных правапарушэннях па арт. 22.9 (парушэнне заканадаўства аб сродках СМІ).

Праглядаў [161]  |  Чытаць далей...      


 Затрыманьні на дзень Волі

Супрацоўнікі міліцыі перашкаджаюць праезду ў Мінск дэмакратычных актывістаў для ўдзелу ў святкаванні Дня Волі.

Праглядаў [185]  |  Чытаць далей...      


 Лідзяне ўшанавалі памяць генерала Кандратовіча

Актывісты Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны ўсклалі кветкі да магілы міністра абароны БНР генерала Кандратовіча.

Праглядаў [185]  |  Чытаць далей...      


 “Наезд” на гарадзенскіх маладафронтаўцаў

Падчас адраджэньня гарадзенскай суполкі арганізацыі маладыя актывісты адчуваюць хвалю ціску з боку Камітэта Дзяржаўнай Бясьпекі.

Актывісты гарадзенскага Маладога Фронту апошнім часам адчуваюць асаблівую зацікаўлнасьць з боку КДБ, якая перацякае ў пагрозы і пакуль “стрыманы” перасьлед. Вераніка Велігор (экс-“анёлак” зь менскай Акцыі Любові 14 лютага) нядаўна атрымала на мэйл паведамленьне з пагрозамі, якія на прамую тычацца яе дзейнасьці. Дзяўчыне “мякка” напомнілі пра яе працу, вучобу і нават сям’ю, якія могуць пацярпець з-за яе актыўнасьці. Зрэшты, інтэрнэт-хуліганы ў пагонах у адказ атрымалі дакладны накірунак, куды яны мусяць пайсьці і што там рабіць…

Праглядаў [188]  |  Чытаць далей...      


 Лідзкі замак: рамонт ці рэстаўрацыя?

У Лідзе пачаўся “рамонт”, як паведамляе мясцовая прэса, замка пабудовы 1323 году. Наступны этап — рэстаўрацыя, яе архітэктурны праект знаходзіцца пакуль што на экспэртызе. Цяпер на замку працуюць рабочыя зь мясцовага будтрэсту № 19. Ці можна спадзявацца, што распачатае ў 1976 годзе аднаўленьне абарончай пабудовы нарэшце здолеюць скончыць?

Праглядаў [161]  |  Чытаць далей...      


 Дзьве тысячы восемьдзесят чацьверты...

Антыўтапічнае апавяданьне Вольгі Прысмыцкай з Баранавічаў, напісанае да Дня беларускай салідарнасьці. Напярэдадні 16 сакавіка Вольга хоча падзяліцца думкамі, адлюстраванымі ў апавяданьні.


2084

Еўлаш прачнуўся ў палове шостага, ультрагук спыніўся, як толькі ен расплюшчыў вочы, але ў вушах яшчэ некалькі хвілін непрыемна дзынкала. Устаўшы з ложка, паплеўся на кухню. Думка аб немагчымасьці прызвычаіцца да такога абуджэньня марнела з кожным глытком гарачай кавы.

Праглядаў [163]  |  Чытаць далей...      


 Збеглы рэцыдывіст абвешчаны ў рэспубліканскі вышук (абноўлена)

11 сакавіка каля 5 гадзіны раніцы з хірургічнага аддзялення гарадской бальніцы з‑пад варты збег арыштаваны за крадзёж і рабаванне мужчына 1953 года нараджэння.

Уцякач — мужчына, які быў абвінавачаны ва ўчыненні рабавання. Ва ўстанове аховы здароўя яго ахоўвалі два супрацоўнікі міліцыі. Збеглы быў неаднаразова судзімы. Праводзіцца службовая праверка.

Праглядаў [180]  |  Чытаць далей...      


 Палітычна актыўны? Пад скарачэнне!

На Бярозаўскім шклозаводзе «Нёман» (Лідскі раён) больш за 30 працоўных атрымалі пісьмовыя папярэджанні аб тым, што праз месяц з імі не будзе працягнуты кантракт.[/color]

Адзін з мясцовых актывістаў, Сяргей Трафімчык, распавёў, што кантракты на «Нёмане» звычайна працягвалі на пяць гадоў. А летась і сёлета, паводле яго словаў, многія супрацоўнікі прадпрыемства працуюць па скарочаным графіку, перадае «Радыё Свабода».

Праглядаў [189]  |  Чытаць далей...      


 “Лідскае” зараз і белае

Не так даўно “Лідскае піва” прапанавала беларусам свой новы прэміўм-гатунак. А з канца лютага ў крамах Ліды з'явілася новае “Лідскае”. Ідучы за моднай тэндэнцыяйі піўзавод пачаў выпускаць “Белае” піва.

Яно разліваецца ў шкляныя бутэлькі ёмістасцю 0,5 літра, а таксама ў ПЭТ ёмістасцю 0,75 літра. Па гусце піва чымсьці нагадвае “Альварыя “Белае золата”.

Праглядаў [174]  |  Чытаць далей...      


 Фізрука злавілі на хабары

У Лідзе затрыманы і ўзяты пад варту выкладчык фізкультуры адной з мясцовых навучальных устаноў.

Як паведамілі ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС Гродзенскага аблвыканкама, 56‑гадовы выкладчык падазраецца ў атрыманні хабару ад студэнтаў за выстаўленне завышаных адзнак, вывядзенне сярэдняга бала, неабходнага для атрымання стыпендыі, за вырашэнне пытання аб адпрацоўцы заняткаў.

Праглядаў [201]  |  Чытаць далей...      


 Зала чакання лідскага аўтавакзала на час рамонту перанесена ў чабурэчную

Сёлета лідскаму аўтавакзалу выконваецца 40 гадоў. За гэты час ён не толькі перастаў адпавядаць мінімальным стандартам для будынкаў падобнага прызначэння, але і ні разу капітальна не рамантаваўся. Пра неабходнасць правесці рэканструкцыю аўтавакзала гаворка ішла даўно, але толькі сёлета пад шумок “Дажынак”, якія пройдуць у Лідзе ў верасні 2010 гады, былі вылучаны сродкі на рэканструкцыю.

Праглядаў [209]  |  Чытаць далей...      


 Чыноўнікі пакажуць у Лідзе чацвёртае вымярэнне спорту

Жыхары Ліды чакаюць з'яўлення ў горадзе першага 3D-кінатэатра. Пасля поспеху сталічнага кінатэатра "Кіеў" гарадскія ўлады заявілі пра магчымасць узвядзення аналагічнага аб'екта ў рамках падрыхтоўкі да рэспубліканскага свята "Дажынкі". Аднак, як стала вядома парталу TUT.BY, у спісе святочных новабудоўляў 3D-кінатэатр не значыцца. Затое ёсць лёдавы палац, амфітэатр, лыжаролерная траса, а таксама спартовы комплекс для гульнявых відаў спорту. Такім чынам, замест кінематаграфічнага 3D жыхары Ліды атрымаюць спартовае 4D.

Праглядаў [194]  |  Чытаць далей...      


 Перакрыты канал пастаўкі наркотыкаў

У Лідзе перакрыты канал пастаўкі наркатычных сродкаў, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА супрацоўнік прэс-службы УУС Гарадзенскага аблвыканкама Марына Чучва.

Пры правядзенні аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў супрацоўнікі аддзела па барацьбе з наркотыкамі і супрацьдзеянню гандлю людзьмі Лідскага РАУС затрымалі мясцовага жыхара 1972 года нараджэння, працаўніка адной з прыватных фірмаў. Пры ім было выяўлена амаль 22 г марыхуаны і 105 г (460 таблетак) метамфетаміна.

Праглядаў [198]  |  Чытаць далей...      


© mflida.org 2006-2009 . Пры выкарыстаньні матэрыялаў з сайту спасылка абавязкова. Праграмаваньне і дызайн Ili4. Сайт створаны пры падтрымцы belmov.org. Працуе пад кіраваньнем WCPS
Працуе пад кіраваньнем WebCodePortalSystem v. 3.6

Старонка згэнэравана за 0.072 сэк..