У горадзе Ліда мінакам актывістамі ГА "ТБМ" раздаваліся ватна-марлевыя павязкі шматразовага карыстаньня і ўлёткі з пажаданьнямі добрага здароўя і кароткімі правіламі карыстаньня гэтымі павязкамі. Таксама адзначалася, што "лепшымі лекамі ад хваробы душы, якая называецца "Іван бяз роду і племя" была, ёсьць і будзе беларуская мова."Людзі, атрымаўшыя павязкі, рэягавалі на гэта ўсьмешкамі і падзякамі. Шмат хто адказваў па-беларуску.
Як паведаміў сябра Гарадской Рады ГА ТБМ Кірыл Сыцько "У мерапрыемствах Таварыства беларускай мовы не хапае арыгінальнасьці- іх кола звузілася, лічы, да збораў подпісаў і літаратурных ці культурніцкіх вечарынаў, а таксама вандроўкаў. Зь першым, здаецца, усё зразумела, а вось на вечарынах і вандроўках прысутнічаюць адныя і тыя ж людзі. Некаторыя могуць сказаць, што мова маргіналізуецца, але гэта ня так- проста працуем не эфектыўна. Як ня раз адзначаў Алег Дзьячкоў, з-за ўласнай ляноты і дурноты на сёньняшні дзень праца ідзе ня так, як хацелася б. Я ад сябе яшчэ магу дадаць, што не хапае новых, крэатыўных ідэй, маладога агеньчыку."