|
|
| Завод легкавых аўтамабіляў у Лідзе і музей піва з забаўляльным комплексам у Гародні ў чаканні фундатараў
Паўтары тыдні таму ў Менску завяршыўся Беларускі інвестыцыйна-эканамічны форум, на якім былі ў чарговы раз прэзентаваны два цікавых праекта з Гарадзенскай вобласці – аўтамабільны завод у Лідзе і музей піва з гасцінічна-забаўляльным комплексам у Гародні. Праекты сапраўды цікавыя, але для іх патрабуецца фундатар.
Будаўніцтва забаўляльнага комплексу на беразе Нёмана ў былым палацы Сапегаў абыйдзецца фундатарам у 11 мільёнаў даляраў. Па праекце грошы павінны акупіцца ўжо праз 5 гадоў. Ужо былы піўзавод, па плане развіцця зоны адпачынку на беразе Нёмана, павінен ператварыцца ў разнапрофільны комплекс для адпачынку. На яго тэрыторыі будзе пабудаваны трохзоркавы гатэль на 50-60 месцаў. Побач змясцуецца сетка рэстаранаў. Плануецца адраджэнне ўжо існай сістэмы вытворчасці “жывога” піва ў аб'ёме 300-350 тыс. даляраў у год і стварэнні на гэтай базе музея піваварства. Там жа сам прадукт можна будзе і паспрабаваць. Дарэчы, у інвестыцыйным жа праекце ступень рызыкі стварэння гэтага комплексу ацэньваецца як сярэдняя. Для будаўніцтва заводу па вытворчасці малалітравых легкавых аўтамабіляў у Лідзе патрабуецца 40 мільёнаў даляраў. Плануецца наладзіць выпуск парадку 20-30 тысяч аўтамабіляў, якія адрозніваюцца эканамічным выдаткам паліва, што маюць спажывецкі попыт і канкурэнтныя перавагі на рынку. Машыны павінны быць па кошце каля 6 000 даляраў. Завод павінен акупіцца за 4 гады. Паводле http://s13.ru |
|
© mflida.org 2006-2009 . Пры выкарыстаньні матэрыялаў з сайту спасылка абавязкова. Праграмаваньне і дызайн Ili4. Сайт створаны пры падтрымцы belmov.org.
Працуе пад кіраваньнем WCPS
|
Старонка згэнэравана за 0.058 сэк..