2 снежня Лідчыну наведалі выбітныя майстры беларускага паэтычнага слова Леанід Дранько-Майсюк і Эдуард Акулін.
Першая сустрэча ў фармаце ўрока сучаснай беларускай літаратуры прайшла ў актавай зале Лідскага каледжа па вул. Савецкай.
Другая сустрэча прайшла ў Крупаўскай сярэдняй школе Лідскага раёна. Сустрэча прайшла ў памяшкані адчыненага сёлета музея Ігната Дамейкі і гісторыі школы.
Абедзьве імпрэзы прайшлі на высокім мастацкім і патрыятычным узроўні. Студэнты і вучні маглі ў поўнай меры наталіцца напеўнаю беларускаю мовай ў вершах абодвух майстроў і непасрэдна ў песнях Эдуарда Акуліна у тым ліку і на словы Леаніда Дранько-Майсюка.
Паэтычныя спатканні былі арганізаваныя Лідскай Гарадской арганізацыяй ТБМ імя Ф. Скарыны і рэдакцыяй часопіса “Верасень”.
Наш кар.