Мінулы тыдзень стаўся nыднем роднай мовы ў лідскай СШ №11. У сераду 9 снежня ў школу былі запрошаны сябры Лідскай гарадской арганізацыі ТБМ і літаб’яднання “Суквецце” паэты Міхась Мельнік, Станіслаў Суднік, Валеры Мацулевіч, Алена Маляўская і бард Сяржук Чарняк. У школе да іх далучылася паэтэса і завуч школы Ганна Рэлікоўская.Гучалі вершы і песні на беларускай мове і пра беларускую мову. Лейтматывам усёй імпрэзы можна лічыць словы Сяржука Чарняка, які зазначыў, што сёння мала проста гаварыць на беларускай мове або пра беларускую мову, мы павінны зрабіць усё, каб кожны беларус гаварыў на роднай мове і пра родную мову, каб адносіўся да яе, як да найвялікшай святыні.