20 гадоў Лідскаму ТБМ

13 снежня лідскія арганізацыі ТБМ адзначалі сваё 20-годдзе. 20 гадоў таму 16 снежня 1989 года ў Лідзе адбылася ўстаноўчая канферэнцыя Лідскай гарадской арганізацыі Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны. У 1997 годзе дзейнасць ТБМ была пашырана на Лідскі раён і была ўтворана Лідская арганізацыя ТБМ. Але разумна была захаваная і гарадская арганізацыя. Сёння ў цэлым спісавы склад абедзвюх арганізацый каля 700 чалавек.

Святочная імпрэза праходзіла ў канферэнц-зале Лідскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы. Сабралася звыш 60 чалавек, у тым ліку першы старшыня Лідскага ТБМ Міхась Мельнік, старшыня Лідскай аргані-зацыі ТБМ Лявон Анацка, старшыня Лідскай гарадской арганізацыі ТБМ Станіслаў Суднік, ветэраны руху, моладзь, госці. З Менску прыехалі старшыня ТБМ Алег Трусаў, першы намеснік старшыні Алена Анісім. З Дварца Дзятлаўскага раёна прыехалі сябры клуба “Спадчына”.

Акрамя святочных выступаў і ўспамінаў падчас імпрэзы адбылася прэзентацыя кнігі Алега Трусава “Невядомая нам краіна. Беларусь у яе этнаграфічных межах”.
Алена Анісім у сваю чаргу прэзентавала праграму “Дыялог”, якую зараз вядзе ТБМ, канешне, у першую чаргу ў Менску.

Імпрэза была святочнай, але было ўсё ж вырашана ад імя сходу звярнуцца да кіраўніцтва раёна па праблеме выцяснення беларускай мовы з лідскіх СМІ.














© mflida.org 2006-2009 . Пры выкарыстаньні матэрыялаў з сайту спасылка абавязкова. Праграмаваньне і дызайн Ili4. Сайт створаны пры падтрымцы belmov.org. Працуе пад кіраваньнем WCPS
Працуе пад кіраваньнем WebCodePortalSystem v. 3.6

Старонка згэнэравана за 0.053 сэк..