Абрынулася перакрыццё ў хаце

У Лідзе у жылым доме абрынулася драўлянае перакрыцце ў хаце, паведаміў БЕЛАПАН прэс-сакратар МНС Віталь Навіцкі.

Па яго інфармацыі, абвальванне адбылося ў адной з пакояў трохпавярховай шасцікватэрнага цаглянога дома 1912 года пабудовы. Гэта здарылася 21 снежня ў 3.35 ночы. Ніхто не пашкоджаны, паколькі гаспадары кватэры спалі ў іншым пакоі. Жыхары хаты часова пераселены ў гасцініцу.

Усяго, па дадзеных МНС, за апошнія суткі адбылося 50 надзвычайных сітуацый тэхнагеннага характару. Знішчаны два будынкі, шэсць адзінак тэхнікі. Пашкоджаны 37 будынкаў, пяць адзінак тэхнікі. Загінулі на пажарах 12 чалавек. Выратаваны на пажарах 18 чалавек, пры іншых НС — адзін чалавек. Траўміраваны на пажарах пяць чалавек, эвакуяваны — шэсць чалавек.

Паводле: БелаПАН









© mflida.org 2006-2009 . Пры выкарыстаньні матэрыялаў з сайту спасылка абавязкова. Праграмаваньне і дызайн Ili4. Сайт створаны пры падтрымцы belmov.org. Працуе пад кіраваньнем WCPS
Працуе пад кіраваньнем WebCodePortalSystem v. 3.6

Старонка згэнэравана за 0.055 сэк..