|
|
| Літоўскі Рамэа чатыры разы прарываўся праз мяжу да каханай
Літоўцу пагражае да 5 гадоў пазбаўлення волі за шматразовае парушэнне беларускай мяжы. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведаміў начальнік прэс-службы Лідскага памежатрада Алег Анацкі.
Лідскія памежнікі 3 студзеня ў чарговы раз затрымалі 52-летняга літоўца: ён у чацвёрты раз спрабаваў нелегальна перасекчы мяжу Беларусі. Гэтым разам літовец незаконна перайшоў мяжу поруч вёскі Варнакелі Вараноўскага раёна на ўчастку памежпаста "Канвелішкі". Пры гэтым у снежні 2009 гады пасля 6-месячнага арышту мужчына быў дэпартаваны ў Літву з забаронай уезду ў Беларусь на 10 гадоў. Кожны раз, пасля затрымання беларускім памежнікамі, літовец тлумачыў свае ўпартыя паводзіны тым, што імкнецца ўбачыцца са сваёй грамадзянскай жонкай-беларускай. Цяпер у стаўленні няўдачлівага Рамеа ўзбуджана крымінальная справа. Акрамя таго, у навагоднія дні гарадзенскія памежнікі затрымалі цемнаскурага нелегала. Як распавёў начальнік прэс-службы Гарадзенскай памежгрупы Сяргей Шумейка, у пункце пропуску "Прывалка" пасажыр рэйсавага аўтобуса Гродна-Каўнас выклікаў падазрэнні ў супрацоўнікаў памежслужбы, прад'явіўшы ім праязны дакумент асобы без грамадзянства Нідэрландаў. Пільныя памежнікі выявілі на дакуменце сляды падробкі: фатаграфія не адпавядала асобе прад'яўніка. Пры больш дэталёвай праверцы былі выяўлены і іншыя прыкметы "ручной працы". Парушальнік затрыманы і змешчаны ў ізалятар часавага ўтрымання памежгрупы. Мужчына абвясціў сябе жыхаром Конга, накіроўваўся з Масквы ў Еўрасаюз. Ён растлумачыў, што нідэрландскі пашпарт знайшоў у маскоўскім мятро. Хутчэй за ўсё цемнаскурага парушальніка дэпартуюць у Расію, адкуль ён і прыбыў. Далейшы яго лёс вырашаць расійскія службы. Паводле БелТА |
|
© mflida.org 2006-2009 . Пры выкарыстаньні матэрыялаў з сайту спасылка абавязкова. Праграмаваньне і дызайн Ili4. Сайт створаны пры падтрымцы belmov.org.
Працуе пад кіраваньнем WCPS
|
Старонка згэнэравана за 0.055 сэк..