У верасьні -- Дажынкі

У другой дэкадзе верасьня ў Лідзе адбудуцца "Дажынкі-2010". 5 студзеня адпаведнае распараджэньне падпісаў прэзідэнт Беларусі.
Лідзяне бачаць у гэтым добрую вестку -- пры падрыхтоўцы да сьвяткаваньня гораду нададуць прыгожы выгляд.


Для падрыхтоўкі і правядзеньня фэстывалю-кірмашу будзе створаны аргкамітэт, які ўзначаліць намесьнік прэм’ер-міністра Іван Бамбіза.

На фэстывалі-кірмашы будзем традыцыйна сустракаць пераможцаў рэспубліканскіх спаборніцтваў за дасягненьне высокіх вынікаў на ўборцы збожжа, вырошчваньні лёну, вытворчасьці жывёлагадоўчай прадукцыі й інш. Плянуецца ўзнагародзіць пераможцаў дзяржаўнага конкурсу "Землекарыстаньне высокай культуры земляробства, добраўпарадкаванне машынных двароў, жывёлагадоўчых фермаў і комплексаў".









© mflida.org 2006-2009 . Пры выкарыстаньні матэрыялаў з сайту спасылка абавязкова. Праграмаваньне і дызайн Ili4. Сайт створаны пры падтрымцы belmov.org. Працуе пад кіраваньнем WCPS
Працуе пад кіраваньнем WebCodePortalSystem v. 3.6

Старонка згэнэравана за 0.055 сэк..