|
|
| Малочна-кансервавы камбінат нясе вялікія страты
Чатыры малочныя прадпрыемствы Гарадзенскай вобласці апынуліся ў дваццатцы самых праблемных у Беларусі. Лідскі малочна-кансервавы камбінат на першым месцы па велічыні страт.
![]() Экспарт знізіўся ў кошце Малочнікі-экспарцёры злучаюць свае праблемы з падзеннем коштаў на вонкавых рынках на малако, сметанковае масла, сухое малако. У другім паўгоддзі 2009 экспартныя кошты на масла паменшыліся больш за 1,5 разы. ААТ "Смаргоньскія малочныя прадукты", якое таксама ўвайшло ў антырэйтынг, атрымала траціну страт менавіта па гэтым чынніку. Аднак з новага года кошты на прадукты ў свеце пайшлі ўгару, і малакамбінаты спадзяюцца на гэтым зарабіць. ААТ "Лідскі малочна-кансервавы камбінат" пастаўляе на экспарт прыблізна тры чвэрці выраблянага масла. У чацвёртым квартале атрымалася адпрацаваць у прыбытак і паменшыць страты, давесці гадавы паказчык да 29,9 мільярда рублёў. У кіраўніцтве прадпрыемства мяркуюць, што толькі ў канцы 2010 можна будзе сказаць, ці зможа камбінат выйсці з крызісу. Якасць ёсць, прыбылі няма ААТ "Смаргоньскія малочныя прадукты" прадстаўлена на рынку пад гандлёвай маркай "Смаргоньскі край". Дырэктар заводу Аляксандр Курлоў паведамляе ў інтэрв'ю карэспандэнту газеты "Вячэрні Гродна", што ўвосень прадпрыемства не акупляла нават той аб'ём малака, што набывала ў гаспадарках: "Але ўжо з кастрычніка сталі расці і выйшлі па нулях, у лістападзе атрымалі 669 мільёнаў прыбытку ад экспарту, у снежні – 2,4 мільярда ў плюсе". У выніку страты зменшылі з 16,5 да 10 мільярдаў на сённяшні дзень. Цікава, што прадпрыемства – неаднаразовы лаўрэат розных конкурсаў у вобласці якасці. Яно заваявала права маркіраваць сваю прадукцыю знакам "Алімпійская якасць". Лаўрэат у конкурсе "100 лепшых тавараў Рэспублікі Беларусь" і ўваходзіць у спіс тавараў "Лепшыя на рынку Расійскай Федэрацыі". Але, нягледзячы на гэта, знаходзіцца на дзясятым месцы ў спісе праблемных прадпрыемстваў. Не ў Расію, так у Аўстралію Генеральны дырэктар ГА "Гродноаясамолпром" Юры Шулейка паведамляе пра тое, што на сённяшні дзень нават ва ўмовах недахопу сыравіны рынак змяніўся ў лепшы бок. Кошты выраслі, і ўсе прадпрыемствы галіны ўжо па першым месяцы года атрымаюць прыбытак. Сярэдняя рэнтабельнасць складзе 50%, на сухое суцэльнае і сухое абястлушчанае малако - звыш 60%. На гэта накіравана таксама змена структуры збыту. Калі раней на далёкае замежжа даводзілася ўсяго 5-10% ад агульнага аб'ёму экспарту, то цяпер у далёкія краіны забіраюць у агульнай складанасці чвэрць прадукцыі, прызначанай для вывазу. Напрыклад, асноўнымі замежнагандлёвымі партнёрамі лідскага камбіната выступаюць Казахстан, Украіна, Арменія. У нас сыр з цвіллю не пойдзе? Па выніках маркетынгавых даследаванняў Гроднамясамолпрома, нашы людзі не вельмі любяць сыры з высакароднай цвіллю, напрыклад, гатункі "Бры", "Дор блю", вытворчасць якіх у прынцыпе можна наладзіць. Мяркуецца, што такога прадукта жыхары Гарадзенскай вобласці гатовыя раскупіць толькі па 100 кілаграмаў у месяц. Гэта складае ўсяго 0,1% ад ужывання сыроў у цэлым. За год галіна наладзіла вытворчасць звыш 100 новых відаў мясных вырабаў, больш 20 малочных. Куды зніклі абястлушчаныя прадукты? "У Гародні праблематычна купіць абястлушчаны кефір і тварог, малако з нізкім адсоткам тлустасці. Лекары заклікаюць есці менавіта такую ежу. А што пастаўляюць у крамы прадпрыемства: высокатлустыя прадукты, якія і каштуюць даражэй. Калі ж у горадзе вырашаць гэта пытанне?" - напісаў у лісце газеце "Вячэрні Гродна" пенсіянер Дзенішчык Вячаслаў Іванавіч. "Вячорка" задала гэта пытанне падчас прэс-канферэнцыі мэру горада Барысу Казелкову: – Ведаем пра гэту праблему і накіроўваем на прадпрыемствы, якія вырабляюць адпаведныя малочныя прадукты лісты. Адзін з чыннікаў, на які спасылаюцца вытворцы – недахоп сыравіны ў зімовы перыяд. Гандлёвыя прадпрыемствы імкнуцца вырашаць гэта пытанне з дапамогай паставак з прадпрыемстваў, змешчаных за межамі горада і раёна. Дарэчы, у некаторых крамах абласнога цэнтра з'яўляецца абястлушчаны кефір і палутарапроцэнтнае малако з Ліды. Шырэйшай лінейкі па тлустасці малочных прадуктаў гандлёвыя аб'екты дамагаюцца пастаўкамі з Наваградка, Брэста і Мінска. Мясцовыя жыхары могуць і самі дапамагчы ў рашэнні пытання пашырэння асартыменту, выказваючы прадаўцам свае прапановы пра тыя тавары, якіх бракуе ў крамах. Гарадзенцы могуць таксама звярнуцца ў кіраванне гандлем гарвыканкама, якое возьме пытанне на кантроль: тэлефон: 74-06-31. Алена СІНЕВІЧ , "Вечерний Гродно" Паводле www.tut.by |
|
© mflida.org 2006-2009 . Пры выкарыстаньні матэрыялаў з сайту спасылка абавязкова. Праграмаваньне і дызайн Ili4. Сайт створаны пры падтрымцы belmov.org.
Працуе пад кіраваньнем WCPS
|
Старонка згэнэравана за 0.053 сэк..