|
|
| Перакрыты канал пастаўкі наркотыкаў
У Лідзе перакрыты канал пастаўкі наркатычных сродкаў, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА супрацоўнік прэс-службы УУС Гарадзенскага аблвыканкама Марына Чучва.
Пры правядзенні аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў супрацоўнікі аддзела па барацьбе з наркотыкамі і супрацьдзеянню гандлю людзьмі Лідскага РАУС затрымалі мясцовага жыхара 1972 года нараджэння, працаўніка адной з прыватных фірмаў. Пры ім было выяўлена амаль 22 г марыхуаны і 105 г (460 таблетак) метамфетаміна. Падчас следства высвятлілася, што наркотыкі дастаўляліся ў райцэнтр з Польшчы, а рэалізоўваліся ў Лідзе і Менску. У наш час аператыўнікі высвятляюць магчымыя каналы пастаўкі наркотыкаў на тэрыторыю вобласці. У дачыненні раней асуджанага лідчаніна заведзена крымінальная справа па арт. 328 ч. 3 ("Незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і прэкурсораў"). Па артыкуле прадугледжана адказнасць ад 8 да 13 гадоў пазбаўлення волі. Тацяна Вішнеўсая - БЕЛТА |
|
© mflida.org 2006-2009 . Пры выкарыстаньні матэрыялаў з сайту спасылка абавязкова. Праграмаваньне і дызайн Ili4. Сайт створаны пры падтрымцы belmov.org.
Працуе пад кіраваньнем WCPS
|
Старонка згэнэравана за 0.074 сэк..