|
|
| “Лідскае” зараз і белае ![]() Не так даўно “Лідскае піва” прапанавала беларусам свой новы прэміўм-гатунак. А з канца лютага ў крамах Ліды з'явілася новае “Лідскае”. Ідучы за моднай тэндэнцыяй піўзавод пачаў выпускаць “Белае” піва. Яно разліваецца ў шкляныя бутэлькі ёмістасцю 0,5 літра, а таксама ў ПЭТ ёмістасцю 0,75 літра. Па гусце піва чымсьці нагадвае “Альварыя “Белае золата”. З сайта “Лідскага піва”: “Лідскае Белае” — гэта неасветленае піва, з ярка выяўленым піўным солада-дражджавым водарам, якое валодае багатым, насычаным густам і мае лёгкі ялкавы хмелявы паслясмак. Асаблівасцю піва “Лідскае Белае” з'яўляецца вытанчаная мяккасць і яркае асвяжальнае адценне, які надае пшаніца. У “Лідскім Белым” утворыцца натуральны дражджавы асадак і для праўдзівых гурманаў рэкамендуецца для поўнасці адчуванняў перад ужываннем піва ўзбоўтаць. Выкарыстанне адмысловых дрожджаў надае піву апетытны водар спецый. “Лідскае Белае” дазваляе выдатна нацешыцца як самім півам, так выдатна спалучаецца з мяснымі і рыбнымі закускамі. Утрыманне алкаголю ў новым гатунку лідскага піва – не меней 5,1%, масавая дзель сухіх рэчываў у пачатковым сусле — 12 %. Кошт за 0,5 літра – 2 150 рублёў. Зусім хутка новы гатунак лідскага піва паступіць у продаж у гарадзенскія крамы. P.S. Падобна, што піўзавод ізноў пачаў рабіць упор на якасць, а не на даступнасць. Гэта асабіста мяне цешыць. Паводле Гарадзенскага форуму s13.ru |
|
© mflida.org 2006-2009 . Пры выкарыстаньні матэрыялаў з сайту спасылка абавязкова. Праграмаваньне і дызайн Ili4. Сайт створаны пры падтрымцы belmov.org.
Працуе пад кіраваньнем WCPS
|
Старонка згэнэравана за 0.065 сэк..