Збеглы рэцыдывіст абвешчаны ў рэспубліканскі вышук (абноўлена)

11 сакавіка каля 5 гадзіны раніцы з хірургічнага аддзялення гарадской бальніцы з‑пад варты збег арыштаваны за крадзёж і рабаванне мужчына 1953 года нараджэння.


Уцекача завуць Анатоль Кудзелка
Уцякач — мужчына, які быў абвінавачаны ва ўчыненні рабавання. Ва ўстанове аховы здароўя яго ахоўвалі два супрацоўнікі міліцыі. Збеглы быў неаднаразова судзімы. Праводзіцца службовая праверка.

Па факце ўцёкаў была заведзена крымінальная справа па ч.1 ст.413 ( «Уцёкі з выпраўленчай установы асобы, што адбывае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі, арыштнага дома або уцёкаў з пад варты») КК Беларусі, якая прадугледжвае пазбаўленне свабоды на тэрмін да трох гадоў.
Ён нарадзіўся 21 ліпеня 1953 г. у вёсцы Даўніна Слуцкага раёна Мінскай вобласці. Яго прыкметы: на выгляд 60 гадоў, рост — каля 1,65 1,70 м, сярэдняга целаскладу, валасы светла русы з рудкаватым адценнем, носіць вусы і бараду. Быў апрануты ў куртку цёмнага колеру з плашчавой тканіны, шпітальную кашулю сіне белага колеру ў клетку, цёмны трыко, тапачкі сланцы.

Праваахоўнікі просяць грамадзян, якім вядома што небудзь пра месцазнаходжанне
ўцекача патэлефанаваць па тэлефонах у горадзе Ліда: (8 01561) 24229, 20780, 21626, 20202, па мабільным 8 029 3500102 або ў бліжэйшае аддзяленне міліцыі па нумары 102. Канфідэнцыйнасць гарантуецца.

Паводле БелТА i nn.by


Абноўлена:
Як стала вядома пазней, збеглага бамжа праз суткі знайшлі ўначы ў каналізацыйным калектары.
Збеглы быў у той самай піжаме, якую выдалі ў шпіталі. Зараз Анатоль Кудзелка знаходзіцца ў Лідскай раённай бальніцы, яго ахоўвае новы канвой.









© mflida.org 2006-2009 . Пры выкарыстаньні матэрыялаў з сайту спасылка абавязкова. Праграмаваньне і дызайн Ili4. Сайт створаны пры падтрымцы belmov.org. Працуе пад кіраваньнем WCPS
Працуе пад кіраваньнем WebCodePortalSystem v. 3.6

Старонка згэнэравана за 0.052 сэк..