|
|
| Лідзяне ўшанавалі памяць генерала Кандратовіча
Ужо 8 год запар актывісты ТБМ і Беларускага Народнага Фронту Лідчыны праводзяць мерапрыемствы па ўшанаванню памяці міністра унутраных спраў і абароны Беларускай Народнай Рэспублікі генерала ад інфантэрыі Кіпрыяна Кандратовіча. Сёлета, як і ў мінулыя разы, акцыя была зладжаная на магіле генерала ў мястэчку Воранава, што на Гродзеншчыне.
- Сёння на Беларусі знаходзяцца толькі дзве магілы міністраў Беларускай Народнай Рэспублікі - Вацлава Іваноўскага і генерала Кіпрыяна Кандратовіча. Генерал Кандратовіч удзельнічаў у стварэнні БНР, а ва ўрадзе Рамана Скірмунта быў міністрам унутраных спраў і абароны. Мы заўсёды прыязджаем сюды 25 сакавіка, каб аддаць пашану і разам пранікнуцца пэўным гонарам, што адзін з міністраў Беларускай Народнай Рэспублікі быў наш зямляк, - зазначыў Старшыня Лідскага ТБМ і БНФ Станіслаў Суднік. Акцыі па ўшанаванню памяці Міністра БНР ладзіцца штогод на Дзень Волі 25 сакавіка. ![]() ![]() Паводле racyja.com |
|
© mflida.org 2006-2009 . Пры выкарыстаньні матэрыялаў з сайту спасылка абавязкова. Праграмаваньне і дызайн Ili4. Сайт створаны пры падтрымцы belmov.org.
Працуе пад кіраваньнем WCPS
|
Старонка згэнэравана за 0.053 сэк..