Алеся Кіркевіча аштрафавалі на 1 мільён 225 тысячаў рублёў

24 сакавіка ў судзе Ленінскага раёна Гародні разгледзелі справу намесніка старшыні Маладога Фронту Алеся Кіркевіча за распаўсюд газеты “Хрысціянская абарона”.

Суддзя Ксенія Стасюкевіч вынесла штраф у памеры 1 мільён 225 тысяч паводле Кодэксу РБ аб адміністрацыйных правапарушэннях па арт. 22.9 (парушэнне заканадаўства аб сродках СМІ).

Хлопец заявіў, што збіраецца абскарджваць рашэння суда ў вышэйшых установах, бо не лічыць яго правамерным.

Апошнім часам гарадзенскія маладаафронтаўцы як ніколі адчуваюць ціск з боку КДБ. Яшчэ заранёў на хлопца пачалі збіраць інфармацыю і пагражаць крымінальнай справай (па арт.193.1 дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі). Іншым сябрам дасылаюць лісты, дзе невядомыя раяць хвалявацца пра родных, працу і вучобу.









© mflida.org 2006-2009 . Пры выкарыстаньні матэрыялаў з сайту спасылка абавязкова. Праграмаваньне і дызайн Ili4. Сайт створаны пры падтрымцы belmov.org. Працуе пад кіраваньнем WCPS
Працуе пад кіраваньнем WebCodePortalSystem v. 3.6

Старонка згэнэравана за 0.054 сэк..